Летась прамысловая вытворчасьць у Беларусі ўпала на 1,8 працэнта

Трактары МТЗ на складзкіх пляцоўках. Архіўнае фота

Аб'ём грузаперавозак у 2025 годзе зьнізіўся на 2,6% у параўнаньні з 2024 годам, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Аб’ём прамысловай вытворчасьці ў 2025 склаў 208 млрд. рублёў. Ён зьнізіўся на 1,8% у параўнаньні з 2024 годам, паведаміў Белстат.

Як піша Белстат, пры гэтым горназдабыўная прамысловасьць паказала рост на 2,7%, апрацоўчая прамысловасьць падзеньне на 2,5 працэнта. Аб'ём грузаперавозак у 2025 годзе зьнізіўся на 2,6% у параўнаньні з 2024 годам.

Як паведамляе Эўразійскі банк разьвіцьця ў сваім аглядзе, стрымліваючым фактарам росту беларускай эканомікі зьяўляецца «скарачэньне выпуску прамысловай прадукцыі ва ўмовах ахаладжэньня зьнешняга попыту», у прыватнасьці з боку Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ВУП у студзені — лістападзе вырас на 1,3% у гадавым вымярэньні — Белстат
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Правал у экспарце і падрыхтоўка да магчымай стагнацыі. Што адбылося зь беларускай эканомікай у 2025-м