У Жодзіне ў раёне вуліцы Ціміразева, 9 на ўчастку цеплавой магістралі дыямэтрам 259 мм адбыўся прарыў цеплатрасы з выкідам вады. Аварыйную сытуацыю апэратыўна зьлякалізавалі, адмыслоўцы «Менскэнэрга» пачалі праводзіць тэрміновыя рамонтна-аднаўленчыя работы, адзначылі ў дзяржаўным камунальным прадпрыемстве.
У выніку аварыі часова без ацяпленьня і гарачай вады засталася частка жылых дамоў па вуліцах Ціміразева, Вэніс’е, Навуковая, а таксама дзіцячы садок № 8 па адрасе Ціміразева, 1.
Рабочыя знайшлі цеплавую камэру і заняліся адпампоўваньнем вады.
На месцы аварыі на цеплатрасе ў Жодзіне
Правядзеньне земляных работаў істотна ўскладнялася неспрыяльнымі ўмовамі: глыбокае прамярзаньне грунту стварыла дадатковыя тэхнічныя цяжкасьці пры дэмантажы верхняга пласту глебы і доступе да інжынэрных камунікацый.
А 00:30 рамонтныя брыгады знайшлі пашкоджаны ўчастак. А 5:25 было пачалося запаўненьне ацяпляльнай сыстэмы ў тым дамах, якія праз аварыю на цеплатрасе былі яго пазбаўленыя на некалькі гадзін. У час наладаваньня выявілі, аднак, дадатковае пашкоджаньне, якое патрабавала працы.
Па стане на 07:30 скончана запаўненьне раней пашкоджанага ўчастку цеплавой магістралі, адзначылі ў «Менскэнэрга». Ацяпленьне цалкам вярнулася ў дамы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хоць тысячу даляраў — чыноўнікі абгрунтуюць якую заўгодна суму»: Чаму для некаторых беларусаў моцна вырасла плата за кватэру ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 9 студзеня у Койданаве зламаўся цягнік Пінск — Менск. І беларусы зноў паказалі, як яны ўмеюць быць салідарнымі