Да прызначэньня дыпляматам у Расею Аляксандар Рагожнік з кастрычніка 2022 году працаваў міністрам прамысловасьці Беларусі.
«Адразу хачу сказаць для віцебскіх людзей: гэта не надзвычайшчына. Але вобласьць патрабуе нейкага прарыву. Вобласьць знаходзіцца ў складанай сытуацыі», — заявіў Лукашэнка, як паведаміла ягоная прэсавая служба.
Вызваляючы з гэтай пасады Аляксандра Субоціна, які ачольваў Віцебскі аблвыканкам ад сьнежня 2021 году, Лукашэнка паабяцаў яго загрузіць «на ўсе застаўкі».
«Мы плянуем, неўзабаве даведаецеся, загрузіць яго на ўсе застаўкі. Загрузіць з ног да галавы. Калі характар ёсьць, то пацягне. Гэта датычыць вонкавага контуру нашай краіны і іншых кірункаў, дзе трэба сур’ёзна працаваць», — патлумачыў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка назваў сытуацыю на Віцебшчыне сумнай: вялікі паморак жывёлы і адток людзей з эканомікіНовым міністрам працы і сацыяльнай абароны стаў Андрэй Лабовіч, які да гэтага прызначэньня працаваў намесьнікам старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі.
Тацяна Харлап, якая да новага прызначэньня працавала генэральным консулам у Ганконгу (Кітайская Народная Рэспубліка), цяпер ачоліць адміністрацыю індустрыяльнага парку «Вялікі Камень».
Прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі анансавала 14 прызначэньняў. Яны адбыліся ў выканаўчай вэртыкалі ўлады Магілёўскай вобласьці, а таксама ў кіраўніцтве вышэйшых навучальных установаў Гомля і Берасьця.