Улады праводзяць расьсьледаваньне пасьля таго, як у аўторак днём у моры ля ўзьбярэжжа Аўдзіму, недалёка ад раёна Пісуры, было знойдзена цела неапазнанага мужчыны. На месца здарэньня прыбылі супрацоўнікі партовай і марской паліцыі, каб дастаць цела з вады. Навакольная тэрыторыя была падахоўнай, пакуль праводзіліся стандартныя сьледчыя працэдуры.
На гэты момант чыноўнікі не пацьвердзілі асобы загінулага, піша кіпрскае выданьне Knews. Пакуль незразумела, ці гэта 56-гадовы расейскім прадпрымальнік Уладзіслаў Баўмгертнэр, пра зьнікненьне якога паведамлялася ў апошнія дні і чыё зьнікненьне выклікала шырокія пошукавыя апэрацыі ў Пісуры і ваколіцах.
Таксама пра знойдзенае цела піша выданьне Philenews.
Папярэдняя інфармацыя паказвае, што цела перададуць на пасьмяротнае дасьледаваньне. Чакаецца, што аўтапсія вызначыць прычыну сьмерці і дапаможа ўладам афіцыйна высьветліць асобу.
Пошукавыя і сьледчыя дзеяньні працягваюцца, чакаецца, што чыноўнікі апублікуюць афіцыйную заяву, як толькі зьявіцца дадатковая інфармацыя.
Паліцыя Кіпру 11 студзеня прасіла паведаміць інфармацыю, якая можа дапамагчы ў пошуку 56-гадовага расейца Ўладзіслава Баўмгертнэра, які зьнік бязь вестак 7 студзеня зь месца свайго жыхарства ў кіпрскім Лімасоле.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паліцыя на Кіпры шукае былога гендырэктара кампаніі «Уралкалий» Баўмгертнэра, якога некалі арыштоўвалі ў МенскуУ 2003–2013 гадах Баўмгертнэр быў камэрцыйным, а потым генэральным дырэктарам расейскай кампаніі «Ўралкалій». У жніўні 2013 году па абвінавачаньні ў злоўжываньні паўнамоцтвамі ён быў арыштаваны ў Беларусі, куды прыбыў для перамоваў з старшынём беларускага ўраду Міхаілам Мясьніковічам.
Баўмгертнер стаў самым высокапастаўленым расейскім топ-мэнэджарам, узятым пад варту ў Беларусі ў найноўшай гісторыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўніка амбасады Расеі на Кіпры знайшлі мёртвым на наступны дзень пасьля зьнікненьня Баўмгертнера