Гэты дзень у гісторыі
1386 — пасольства польскай шляхты падпісала ў Ваўкавыскім замку дамову зь Ягайлам, згодна зь якой ён атрымліваў польскі трон ды браў шлюб зь Ядвігай.
1907 — рашэньнем віленскага суду было забаронена выданьне газэты «Наша доля». Галоўнага рэдактара і выдаўца газэты Івана Тукеркеса асудзілі на 1 год турмы. «Наша доля» выдавалася з 1 верасьня 1906 году ў Вільні і стала першай легальнай беларускай газэтай. Праіснавала яна нядоўга — выйшла ўсяго 6 нумароў, зь іх 4 былі канфіскаваныя, сёмы зьнішчылі яшчэ ў наборы. Палова накладу друкавалася кірыліцай, а палова — лацінкай.
1923 — войскі Францыі і Бэльгіі акупавалі Рурскую вобласьць, каб прымусіць Нямеччыну плаціць рэпарацыі.
2023 — арыштаваны Андрэй Дзьмітрыеў, экс-кандыдат у прэзыдэнты, палітвязень.
Андрэй Дзьмітрыеў
У гэты дзень нарадзіліся
1755 ці 1757 — Аляксандр Гамільтан, першы міністар фінансаў ЗША, адзін з айцоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў.
Аляксандар Гамільтан
1925 — Алеся Фурс (ад нараджэньня Ўмпіровіч), удзельніца паваеннага антысавецкага супраціву, зьняволеная ГУЛАГу, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
Алеся Фурс
1937 — Міхась Вераціла, мастак, краязнаўца, музэйнік.
1955 — Аляксандар Ісачоў, жывапісец.
1977 — Станіслаў Чаропка, гісторык казацкіх войнаў.
У памяці
1397 — Скіргайла Альгердавіч, вялікі князь літоўскі.
1864 — Тытус Далеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году і паплечнік Кастуся Каліноўскага (расстраляны).
1983 — Ціхан Кісялёў, першы сакратар ЦК КПБ у 1980–1983 гадох.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гісторыя на Свабодзе». Без славян літоўская дзяржава наўрад ці магла б існаваць — дырэктар Інстытуту гісторыі Літвы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша Ніва»: У Нацыянальным гістарычным музэі прыбралі фігуры Вітаўта і Ягайлы