Які займаў з 2014 года гэту пасаду генэрал-маёр Вадзім Дзенісенка звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросьце з правам нашэньня ваеннай формы адзеньня і знакаў адрозьненьня. Яму 58 год, піша Позірк.
46-гадовы Ільюкевіч да прызначэньня быў першым намесьнікам камандуючага ССА.
Сілы спэцыяльных апэрацый — высокамабільны род войскаў Узброеных сіл, створаны ў 2007 годзе. Зьяўляюцца пераемнікам паветрана-дэсантных войскаў і спэцпрызна ГРУ СССР. Асноўнымі задачамі лічыцца контрдывэрсійная дзейнасьць, разьведка, барацьба з незаконнымі ўзброенымі фарміраваньнямі, «выкананьне розных задач спэцыяльнымі мэтадамі ў мэтах спыненьня ўзброенага канфлікту» адносна Беларусі.
ССА актыўна выкарыстоўваліся пры падаўленьні масавых пратэстаў у 2020 годзе. Ад іх дзеяньняў у Берасьце загінуў Генадзь Шутаў.
Экс-камандуючы Дзенісенка публічна выказваў гатоўнасьць да задзейнічаньня ССА ў пэрыяд кампаніі па «выбарах прэзыдэнта» ў 2025 годзе. «Калі неабходнасьць будзе — будзем працаваць. Мы гатовы», — заявіў ён на дзяржТВ у кастрычніку 2024 года.
Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года, афіцыйна званага Масквой і Менскам «спэцыяльнай ваеннай апэрацыяй» і падтрымліваемай рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, Дзенісенка быў унесены ў санкцыйныя сьпісы ЭЗ і іншых краін Захаду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманы ЗША 7 студзеня танкер аказаўся зьвязаным з малдаўскім алігархам і памочнікам Крамля Іланам Шорам