Лукашэнка прызначыў свайму сыну Мікалаю стыпэндыю як адоранаму студэнту

Мікалай і Аляксандар Лукашэнкі. Архіўнае фота

Лукашэнка прызначыў за кошт бюджэту стыпэндыі для «сацыяльнай падтрымкі адораных навучэнцаў».

Стыпэндыі ў памеры 251,99 рубля ў месяц былі прызначаная Аляксандрам Лукашэнкам 31 сьнежня 2025 году на першы сэмэстар цяперашняга навучальнага году.

У сьпісе рады спэцыяльнага фонду Лукашэнкі для сацыяльнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў — каля 200 чалавек, сярод якіх студэнт чацьвёртага курса БДУ Мікалай Лукашэнка, малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі.

Сьпіс студэнтаў, якія атрымалі спэцыяльную стыпэндыю Лукашэнкі

На сацыяльныя стыпэндыі было вылучана больш за мільён рублёў з спэцыяльнага фонду Лукашэнкі, які фармуецца зь дзяржаўнага бюджэту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэсавая сакратарка Лукашэнкі патлумачыла, чаму разам зь ім на перамовах у Амане былі ягоныя сыны