Ужо сёньня: 76 гадоў таму Ватыканскае радыё пачало перадачы па-беларуску

Беларускі нацыянальны сьцяг на плошчы Сьвятога Пятра

Падзеі 6 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1912 — Нью-Мэксыка стаў 47-м штатам ЗША.

1928 — у Вільні выйшаў першы нумар часопіса «Chryścijanskaja Dumka».

1950 — пачалася рэгулярная трансьляцыя праграмаў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Да гэтага спрычыніўся ксёндз Пётра Татарыновіч, прыхільнік беларусізацыі Касьцёлу на радзіме. Перадачы па-беларуску зьявіліся на 19-ы год існаваньня радыё, першая праграма якога выйшла ў этэр 12 лютага 1931 году. Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё працуе і сёньня, агулам жа радыё мае 43 моўныя вэрсіі.

2019 — Праваслаўная царква Ўкраіны атрымала аўтакефалію.

У гэта дзень нарадзіліся

1412 — Жанна д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі, лідэрка змаганьня супраць ангельскай акупацыі.

Жанна дʼАрк, манускрыпт XV стагодзьдзя

1596 — Багдан Хмяльніцкі, украінскі гетман.

1822 — Генрых Шліман, нямецкі археоляг, які раскапаў старажытную Трою.

1892 — Адам Станкевіч, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі, культурны і палітычны дзяяч, асьветнік, культуроляг, выдавец і публіцыст.

1900 — Аляксандар Адамовіч, дзяржаўны дзяяч БССР, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1914 — Тодар Лебяда, драматург, паэт, празаік, вязень ГУЛАГу.

1919 — Аўгіньня Каранеўская, дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі.

У памяці

1610 — Андрэй Волян, палітык, філёзаф, дзяяч эпохі Адраджэньня. Яго імем названая вуліца ў Вільні.

1919 — Тэадор Рузвэльт, 26-ы прэзыдэнт ЗША, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1906 г.

Тэадор Рузвэльт

1943 — Антон Неманцэвіч, уніяцкі сьвятар, асьветнік. Першы экзарх беларускай уніяцкай царквы. Памёр у Менскай турме СД.

1945 — у Швайцарыі памерла Марыя Магдалена Радзівіл, арыстакратка, мэцэнатка. Перапахаваная ў менскім касьцёле Сьвятога Роха.

1975 — Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзяяч беларускай эміграцыі.

Юрка Віцьбіч

1993 — Рудольф Нурыеў, артыст балету.

2004 — Янка Юхнавец, беларускі паэт.

Янка Юхнавец, Нью-Ёрк, 8.03.1992