Кіраўнік СБУ сыходзіць з пасады

Васіль Малюк, архіўнае фота

Васіль Малюк аб’явіў пра сыход у адстаўку з пасады кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ).

«Застаюся ў сыстэме СБУ рэалізоўваць асымэтрычныя спэцапэрацыі сусьветнага ўзроўню, якія і ў далейшым будуць наносіць ворагу максымальную шкоду», — гаворыцца ў ягонай заяве.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што сустрэўся з Малюком, падзякаваў яму за баявую працу і прапанаваў засяродзіцца менавіта на такой працы.

«Наперадзе больш украінскіх асымэтрычных апэрацый супраць акупанта і расейскай дзяржавы, больш нашых моцных вынікаў у зьнішчэньні ворага. Васіль Васільевіч умее гэта найлепш і менавіта гэтым працягне займацца ў сыстэме СБУ. Даручыў Васілю Малюку зрабіць кірунак нашых асымэтрычных апэрацый наймацнейшым у сьвеце», — напісаў Зяленскі ў сваім ТГ-канале.

Малюк зь ліпеня 2022 году часова выконваў абавязкі кіраўніка СБУ, у лютым 2023 году яго кандыдатуру ўхваліла Вярхоўная Рада.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СБУ заявіла пра падрыў расейскай падводнай лодкі ў Наварасійску
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Reuters: У апэрацыі «Павуціньне» нанесеныя ўдары па 20 расейскіх самалётах, зьнішчаныя 10
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кая Калас назвала заявы Расеі аб нападзе на рэзыдэнцыю Пуціна беспадстаўнымі. У Маскве настойваюць на сваім