Што адбылося ў пасёлку Хорлы ў Хэрсонскай вобласьці? Відэа

Пасёлак Хорлы на Хэрсоншчыне.

Што пра гібель людзей на акупаванай тэрыторыі гавораць Расея і Ўкраіна.

Расея заявіла, што Ўзбройныя сілы Ўкраіны ў Новы год ударылі па дому адпачынку ў Хорлах дронамі з запальнай сумесьсю: загінулі 27 чалавек, у тым ліку дзеці. Украіна ўдар па пасёлку адмаўляе, але экспэрты кажуць, што ўсе прэстыжныя дамы і гатэлі ў пасёлку прысвоілі прадстаўнікі акупацыйнай адміністрацыі і сілавікі РФ.

Рэпартаж «Настоящего времени».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 27 загінулых у выніку атакі па акупаванай частцы Хэрсонскай вобласьці. Узброеныя сілы Ўкраіны адмаўляюць расейскія абвінавачаньні