Фінскія ўлады абвясьцілі, што яны захапілі і агледзелі судна, якое падазраюць у пашкоджаньні кабэлю, пасьля таго як яно было выяўлена ў эканамічнай зоне Фінляндыі, піша AP.
Паводле паліцыі, кабэль, пашкоджаны ў свабоднай эканамічнай зоне Эстоніі, належыць тэлекамунікацыйнаму апэратару Elisa і лічыцца ключавой падводнай інфраструктурай.
Прэзыдэнт Фінляндыі Аляксандар Стуб напісаў на плятформе X, што Фінляндыя «гатовая да розных відаў выклікаў у галіне бясьпекі, на якія мы рэагуем пры неабходнасьці».
Улады Эстоніі супрацоўнічаюць з фінамі, каб вырашыць, ці заводзіць асобную крымінальную справу, ці працягваць супольную.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Швэцыі паведамілі аб пашкоджаньні яшчэ аднаго камунікацыйнага кабэлю. Пачалі расьсьледаваньнеФінскія сілавікі арыштавалі 14 чалавек і затрымалі карабель пасьля таго, як яго знайшлі з апушчаным у ваду якарам непадалёк ад нядаўна пашкоджанага падводнага кабэлю. Караьбель «Фітбург» плыў пад сьцягам карыбскай дзяржавы Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны.
Арыштаваныя сябры экіпажа маюць расейскае, грузінскае, азэрбайджанскае і казаскае грамадзянства, паведамляе фінскі тэлеканал Yle са спасылкай на прэс-канфэрэнцыю паліцыі.
Паводле інфармацыі фінскай газэты Helsingin Sanomat, судна Fitburg адправілася з расейскага порту Санкт-Пецярбург у Хайфу, Ізраіль. Прэм’ер-міністар Эстоніі Крыстэн Міхал паведаміў тэлерадыёкампаніі ERR, што, паводле папярэдніх вынікаў, судна не належыць да расейскага ценевага флёту. Расейскі ценевы флёт — збор караблёў пад сьцягамі розных краінаў, якія дазваляюць Расеі абмінаць міжнародныя санкцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як інцыдэнты ў Балтыйскім моры прыцягнулі ўвагу да «ценявога» флёту Расеі