Фонд салідарнасьці BySol падвёў папярэднія вынікі году. І паводле іх, за год удалося сабраць больш за 1,25 мільёна эўра на дапамогу беларусам.
Сярод пасьпяховых праектаў —
- каля 250 пэрсанальных збораў, у тым ліку, 12 збораў для беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне;
- два экстраныя зборы для вызваленых палітвязьняў па 111 і 260 тысяч эўра — яны былі закрытыя рэкордна хутка, а сабраныя сумы ўдвая перавысілі пастаўленыя мэты.
- 140 пасьпяховых эвакуацый людзей і сем’яў зь Беларусі.
- амаль 500 наўпроставых выплат палітвязьням.
Таксама BySol сёлета падтрымаў 10 праектаў на агульную суму амаль 37 тысячаў эўра.
Фонд BySol быў заснаваны ў 2020 годзе для дапамогі людзям, пацярпелым ад гвалту і беззаконьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хачу сапраўдную гітару, надзьмуханы пуфік і чупа-чупс». Дзецям палітвязьняў сабралі палову сумы на Раство