У Нацыянальным парку «Белавеская пушча» паведамілі аб выяўленьні на тэрыторыі запаведніка яшчэ аднаго рэдкага віду грыбоў з роду Xylaria – ксілярыя ніткападобная (filiformis).
Як адзначаецца ў паведамленьні, гэты сапрафітны грыб (грыб, які сілкуецца мёртвым арганічным рэчывам, раскладаючы яго і здабываючы пажыўныя рэчывы. — РС) вядомы сваім тонкім, ніткападобным пладовым целам, які вырастае на мёртвай драўніне ці апалым лісьці, выконваючы важную ролю ў іх натуральнай перапрацоўцы.
Ксілярыя гіпаксілон (Xylaria hypoxylon) або «Рогі аленя»
Сярод іншых вядомых грыбоў гэтага роду, якія таксама былі раней выяўленыя на тэрыторыі Белавескай пушчы, — так званыя «Пальцы мерцьвяка» і «Рогі аленя».
Цяпер у нацыянальным парку можна сустрэць 5 відаў роду Xylaria.
Ксілярыя мае больш за 100 відаў, якія растуць на ўсіх кантынэнтах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Белавескай пушчы распусьціліся першацьветы. Фота