Пра гэта паведаміў Польскаму радыё прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы.
«У нас няма інфармацыі пра тое, што сярод гэтых 22 чалавек былі грамадзяне Польшчы ці палякі», — сказаў прэс-сакратар міністэрства Мацей Вэвюр.
Паводле беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА, сярод памілаваных 30 сьнежня вязьняў былі 20 асуджаных паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў.
Сярод іх 15 жанчын і 7 мужчын, у 11 зь іх ёсьць непаўналетнія дзеці.
У Беларусі паводле абвінавачаньняў у шпіянажы зьняволеныя грамадзяне Польшчы Гжэгаж Павэл і Томаш Бяроза.
Польшча таксама дамагаецца вызваленьня знанага журналіста і прадстаўніка польскай меншасьці ў Беларусі Анджэя Пачобута, асуджанага паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў.
Праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка памілаваў яшчэ 22 зьняволеных, зь іх 20 палітвязьняў