Сёньня каля 14:20 на загружанай трасе зь Менску ў Смалявічы, каля прыпынку Новае Жыцьцё адбылася аварыя.
Паводле Сьледчага камітэту, кіроўца аўтамабілю Jaguar занадта хутка ехаў па засьнежанай дарозе, ягоную машыну занесла і ўдарыла ў Volkswagen.
Пасьля сутыкненьня пасажырка і кіроўца другога аўтамабіля выйшлі на праезную частку, і ў гэты момант іх зьбіла фура.
17-гадовая пасажырка Volkswagen загінула загінула.
Усяго ўдзельнікамі масавага ДТЗ сталі дзьве фуры, маршрутны мікрааўтобус і шэсьць легкавых аўтамабіляў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі з галалёдам змагаюцца больш за тры тысячы камунальнікаў, пад Чэрвенем — маштабная аварыя