Як паведаміла Радыё Свабода дасьведчаная крыніца, якая размаўляла зь сяброўкай сям’і Быкавых, у нядзелю сяброўка прыехала да 98-гадовай Ірыны Міхайлаўны Быкавай у кватэру на вуліцы Танкавай у Менску і ўбачыла яе ў стане, які вымагаў мэдычнай дапамогі.
Выклікалі «хуткую дапамогу», мэдыкі вызначылі, што, хутчэй за ўсё, гэта пералом і патрэбная тэрміновая шпіталізацыя.
Ірыну Быкаву завезьлі ў 6-ю траўматалягічную клініку, дзе пацьвердзіўся пералом сьцягна. Потым ёй паставілі яшчэ й дыягназ «інфаркт». Цяпер Ірына Міхайлаўна ў рэанімацыі, але знаходзіцца ў сьвядомасьці.
13-студзеня ёй мае споўніцца 99 гадоў.