Беларускі гурт Litesound выйшаў у фінал конкурсу літоўскай тэлекампаніі. Дома сьпевакоў судзілі за пратэсты

Гурт Litesound, архіўнае фота

Музыкі гурту Litesound пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі і эмігравалі з краіны.

Праект «Літоўскія таленты» цягнуўся цэлы год, у ім выступіла больш за 200 удзельнікаў, якія стварылі 120 сцэнічных нумароў.

У фінале беларускі гурт «Lite Sound» стаў уладальнікам «залатой кнопкі» ад Руты Шчогалевайце, якая паабяцала дапамагаць сьпевакам.

«Іх сустрэлі авацыямі, гледачы ўзьняліся», — апісвае ўдзел беларускіх сьпевакоў TV3.

«Litesound» былі ўдзельнікамі Эўравізіі ад Беларусі ў 2012 годзе, у 2022 годзе зьявіліся зьвесткі аб арышце ўдзельнікаў гурту, братоў Зьмітра і Ўладзімера Каракіных, за ўдзел у пратэстах. Іх прызналі палітвязьнямі. Уладзімір Каракін быў пакараны па арт. 342 да 2 гадоў і 6 месяцаў «хатняй хіміі», Зьміцер Каракін — па такім жа артыкуле атрымаў такое ж такое ж пакараньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удзельнікаў гурту Litesound і іх бацькоў за ўдзел у пратэстах пакаралі «хатняй хіміяй», яны цяпер на волі


Што вядома пра гурт Litesound

  • Заснаваны ў 2005-м братамі Каракінымі гурт Litesound ня раз удзельнічаў у міжнародных эстрадных фэстывалях і конкурсах.
  • Гурт Litesound — удзельнік «Эўравізіі-2012».
  • У 2012 гурт не прайшоў у фінал «Эўравізіі», аднак атрымаў Eurostar Award у выніку онлайн-галасаваньня.
  • У 2020 Дзьмітры і Ўладзімер Каракіны падтрымалі пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, стварылі некалькі трэкаў па-беларуску.
  • Музыкі выступілі супраць нападу Расеі на Ўкраіну ў 2022-м.
  • У кастрычніку 2022-га ўсю сям’ю Каракіных: братоў-музыкаў гурту Litesound Дзьмітрыя і Ўладзімера, іх маці Вольгу і бацьку Юрыя, затрымалі сілавікі.
  • На ўсіх завялі крымінальныя справы паводле артыкулу 342 КК («Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). У іх знайшлі сямейнае фота на праезнай частцы падчас аднаго зь мірных нядзельных маршаў 2020-га.
  • У 2023 годзе ўдзельнікаў гурту Litesound і іх бацькоў пакаралі «хатняй хімій», Дзьмітрыя і Ўладзімера Каракіных, а таксама іх маці Вольгу Крайко асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі».
  • Музыкі вымушана выехалі зь Беларусі пад пагрозай перасьледу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няма ніякіх „зьехаўшых“ і „застаўшыхся“. Вялікая размова з Сашам Чарнухам пра беларусаў, іх музыку і ўжо напісаную трэцюю кнігу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гурт Relikt выпусьціў апошнюю песьню з будучага альбому
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лявон Вольскі выпусьціў каляднае відэа пра Менск у вязаным стылі