Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікаў гурту Litesound і іх бацькоў за ўдзел у пратэстах пакаралі «хатняй хіміяй», яны цяпер на волі


Браты-музыкі гурту Litesound Дзьмітры і Ўладзімер
Браты-музыкі гурту Litesound Дзьмітры і Ўладзімер

Сям’ю Каракіных: братоў-музыкаў гурту Litesound Дзьмітрыя і Ўладзімера, іхных маці Вольгу і бацьку Юрыя затрымалі ў кастрычніку 2022 года.

Удзельнікаў гурту Litesound і іх бацькоў пакаралі «хатнюй хімій»
Колішніх удзельнікаў «Эўравізіі» сьпевакоў Дзьмітрыя і Ўладзімера Каракіных, а таксама іх маці Вольгу Крайко асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі».

Бацьку хлопцаў Юрыя Каракіна прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі», піша «Наша ніва»​.

Вырак у судзе Савецкага раёну Менску вынесла Вольга Емяльянчанка.

Суд над імі пачаўся 10 сакавіка. Сям’ю Каракіных абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2. арт. 295 КК (Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

У 2020 годзе ўдзельнікі гурту Дзьмітры і Ўладзімер Каракіны падтрымалі пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, летась яны выступілі супраць нападу Расеі на Ўкраіну.

Як паведамляў тэлеграм-канал by_culture, у кастрычніку 2022-га ўсю сям’ю Каракіных: братоў-музыкаў гурту Litesound Дзьмітрыя і Ўладзімера, іх маці Вольгу і бацьку Юрыя, затрымалі сілавікі.

На ўсіх завялі крымінальныя справы паводле артыкулу 342 КК («Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). У іх знайшлі сямейнае фота на праезнай частцы падчас аднаго зь мірных нядзельных маршаў 2020-га.

У ІЧУ ў Юрыя Каракіна адбыўся інсульт; паведамлялася, што ён знаходзіўся дома.

Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал летась у кастрычніку паведамляў, што братоў-музыкаў затрымліваў ГУБАЗіК пры падтрымцы САХР.

«Гурт Litesound трапіў на „Эўравізію“ толькі дзякуючы дапамозе ўладаў у справядлівым падліку галасоў. А ў 2020-м з трыбухамі прадаліся прайдзісьветам, спрабуючы хайпануць», — паведаміў пралукашэнкаўскі тэлеграм-канал.

Адзначалася, ўто быццам у доме знайшлі «невялікі арсэнал незарэгістраванай зброі і боепрыпасаў, які належыць бацьку сьпевакоў».

Што вядома пра гурт Litesound

  • Заснаваны ў 2005-м братамі Каракінымі гурт Litesound ня раз удзельнічаў у міжнародных эстрадных фэстывалях і конкурсах.
  • Гурт Litesound — удзельнік «Эўравізіі-2012».
  • У 2012 гурт не прайшоў у фінал «Эўравізіі», аднак атрымаў Eurostar Award у выніку онлайн-галасаваньня.
  • У 2020 Дзьмітры і Ўладзімер Каракіны падтрымалі пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, стварылі некалькі трэкаў па-беларуску.
  • Летась музыкі выступілі супраць нападу Расеі на Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG