Матэрыялы паступілі ў суд 23 сьнежня, зьвярнула ўвагу «Вёрстка».
Раней Выдрына ўжо спрабавалі прыцягнуць да адказнасьці ў гэтым абвінавачаньні, аднак у жніўні 2025 году суд апраўдаў яго праз «адсутнасьць складу злачынства». Пасьля скаргі пракурора акруговы суд паслаў справу на новы разгляд.
Паводле сьледзтва, Выдрын прымушаў трох зьняволеных рабіць рамонт у яго кватэры. Сьцьвярджаецца, што для гэтага ён неаднаразова выводзіў іх з тэрыторыі калёніі ў пэрыяд з красавіка 2021 па 24 лютага 2022 году. У абмен ён даваў ім па тысячы рублёў у першы дзень працы, а ў наступныя — па 300 рублёў. Таксама ў якасьці аплаты ён прапаноўваў гарбату і цыгарэты.
Пасяджэньне ў гэтай справе пакуль не прызначанае, Выдрын знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.
- У лютым 2024 году ў калёніі № 3 у Харпе памёр палітык Аляксей Навальны. Пасьля гібелі Навальнага Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць супрацоўнікаў калёніі, у тым ліку супраць Васіля Выдрына.
- Сьледчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу па факце сьмерці Навальнага, абвясьціўшы прычынай сьмерці «камбінаванае захворваньне». Паплечнікі палітыка заяўляюць, што яго забілі на загад прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.