Расейскія войскі ўдарылі кіраванымі авіябомбамі па Харкаве. Загінулі людзі

Aftermath of a Russian air strike in Kharkiv

Адна бомба незадоўга да 16-й гадзіны ўпала на ажыўленую трасу Харкава. Загарэліся машыны.

Загінулі мужчыны 40 і 55 гадоў. Яшчэ васьмёра чалавек пацярпелі. Сярод іх — дзевяцімесячная дзяўчынка. Яе паклалі ў шпіталь.

Паводле кіраўніка абласной адміністрацыі Алега Сінягубава, каля месца выбуху — выключна цывільная забудова.


У машынах, што загарэліся пасьля выбуху бомбы, былі людзі

Яшчэ дзьве бомбы ўпалі за межамі Харкава.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея зноў атакавала мірныя гарады Ўкраіны — ёсьць ахвяры. У Расеі ФСБ забіла пры затрыманьні дваіх украінцаў