Былы палітвязень, мэдыямэнэджэр Канстанцін Залатых пераехаў у Польшчу

Канстанцін Залатых, архіўнае фота

Мэдыямэнэджар Канстанцін Залатых пераехаў зь Беларусі ў Варшаву, вынікае з публікацыі на яго старонцы ў «Фэйсбуку».

Пра выхад на волю Залатых стала вядома 23 кастрычніка. Ён цалкам адбыў тэрмін зьняволеньня.

Дырэктара недзяржаўнай газэты «Беларусы і рынак» затрымалі 18 траўня 2022 году. 6 красавіка 2023 году яго асудзілі на 4 гады пазбаўленьня волі паводле чатырох артыкулаў крымінальнага кодэксу:

  1. перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч. 2 арт. 426),
  2. распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці або варажнечы (ч. 2 арт. 130),
  3. абраза прэзыдэнта (ч. 1 арт. 368),
  4. абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369).

Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

У ліпені 2023 году яго ўнесьлі ў сьпісы «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў».

У тым жа месяцы яго адправілі ў Наваполацкую калёнію.

Паводле зьвестак БАЖ, у няволі цяпер знаходзіцца 28 прадстаўнікоў СМІ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшаў на волю дырэктар выданьня «Белорусы и рынок» Канстанцін Залатых
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты