Расея атакавала інфраструктуру Адэскай вобласьці, загінуў чалавек

Наступствы расейскай атакі ў Адэскай вобласьці Ўкраіны, 25 сьнежня 2025

У ноч на 25 сьнежня расейскія войскі атакавалі прамысловую і партовую інфраструктуру Адэскай вобласьці. Адзін чалавек загінуў, яшчэ двое пацярпелі, паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Кіпер.

У выніку атакі пашкоджаны адміністрацыйныя, вытворчыя і складзкія памяшканьні.

Раней раніцай у чацьвер улады Адэсы заявілі пра новыя экстраныя адключэньні электрычнасьці, але зьвязалі іх з аварыяй у выніку аднаго зь мінулых удараў па энэргетычнай інфраструктуры.

Усяго за ноч, паводле зьвестак украінскіх Паветраных сілаў, Украіну атакаваў 131 расейскі бесьпілётнік, 106 зь іх зьбілі. «Зафіксавана трапляньне 22 ударных бесьпілётнікаў на 15 лякацыях», – гаворыцца ў паведамленьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны Зяленскі расказаў пра 20 пунктаў мірнага пляну ЗША
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сваяк Ціханоўскай Аляксей Капліч паедзе ваяваць за Ўкраіну. ВІДЭА