Пра гэта паведаміла ў Інстаграме ўдава памерлага журналіста Ліна.
Яна напісала, што ўскрыцьцё было праведзена сёньня, аднак вынікі экспэртызы будуць вядомыя толькі празь некалькі месяцаў.
Удава Мелказёрава зьвярнулася з просьбай «не дамысьліваць і не спэкуляваць на гэтай тэме».
Сябры і сваякі памерлага займаюцца арганізацыяй пахаваньня, пра месца і час якога паведамяць дадаткова.
Пра раптоўную сьмерць папулярнага беларускага журналіста Мікіты Мелказёрава стала вядома ў нядзелю 21 сьнежня. У яго спынілася сэрца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьмерць Мікіты Мелказёрава расьсьледуюць як ненаўмыснае забойства, — пракуратура