Найгоршая ў Эўропе. Якое месца заняла Беларусь ва ўсясьветным рэйтынгу штучнага інтэлекту

Ілюстрацыйнае фота

Брытанскі аналітычны цэнтар Oxford Insights апублікаваў даклад «Індэкс гатоўнасьці ўрадаў да штучнага інтэлекту» (Government AI Readiness Index). Аўтары ацанілі, наколькі ўрады 195 краінаў гатовыя ўкараняць і выкарыстоўваць штучны інтэлект у дзяржаўных працэсах, эканоміцы і грамадзтве, піша Devby.

Беларусь заняла ў рэйтынгу 121 месца — паміж астраўнымі дзяржавамі Каба-Вэрдэ і Трынідад і Табага. Гэта найгоршы вынік сярод эўрапейскіх краін.

Краіны ацэньваліся паводле 6 крытэраў:

  1. Інстытуцыянальная здольнасьць — ці ў стане дзяржава актыўна ўплываць на тое, як ШІ разьвіваецца і выкарыстоўваецца ў краіне.
  2. Кіраваньне і рэгуляваньне — якія ў дзяржаве мэханізмы нагляду для адказнага і бясьпечнага выкарыстаньня ШІ, а таксама абароны грамадзкіх інтарэсаў.
  3. Інфраструктура для ШІ — якая ёсьць тэхнічная і лічбавая база для разьвіцьця і выкарыстаньня ШІ;
  4. Укараненьне ШІ ў дзяржсэктары — наколькі эфэктыўна органы выкарыстоўваюць ШІ ў сваёй працы.
  5. Распрацоўка і распаўсюд ШІ — як дзяржавы падтрымліваюць стварэньне штучнаінтэлектуальных тэхналёгій і іхнае ўкараненьне ў эканоміцы.
  6. Устойлівасьць — як грамадзтва і эканоміка адаптуюцца да наступстваў укараненьня ШІ.

Хто ў топе?

  1. ЗША
  2. Вялікая Брытанія
  3. Францыя
  4. Нідэрлянды
  5. Нямеччына
  6. Кітай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як сыстэма відэаназіраньня Kipod ускладняе жыцьцё асуджаных на «хатнюю хімію»