Сяргей Паўлавіцкі — прафэсійны перакладчык, які працаваў на афіцыйных міжнародных імпрэзах і нават паціскаў руку Аляксандру Лукашэнку. У 2024 годзе яго асудзілі на тры гады пазбаўленьня волі за данаты беларускім ініцыятывам дапамогі.
У інтэрвію Свабодзе ён распавядае, як сілавікі адсачылі пераводы праз Facebook, што адбываецца з адукацыяй і замежнымі мовамі ў турмах, і як ён упершыню сустрэўся з Лукашэнкам.