Сёньня стала вядома, што 17 сьнежня Камітэт дзяржаўнай бясьпекі прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» ініцыятыву «Да Зораў».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», затрыманьні па справе «Да Зораў» адбыліся напрыканцы лістапада. КДБ заявіла, што да ініцыятывы маюць дачыненьне Сямён Малашэнкаў і Алесь Чумакоў. Пры гэтым праваабаронцы ня ведаюць, ці менавіта яны былі затрыманыя.
Аднак выданьне «Наша Ніва» паведаміла, што Алесь Чумакоў арыштаваны па гэтай справе. Чумакоў — вядомы музыка, у тым ліку ўдзельнік знакамітага гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса».
Менавіта Чумакоў некалі выканаў беларускую вэрсію песьні «Toss A Coin To Your Witcher», якая гучалала ў сэрыяле Netflix «Вядзьмар». Беларускі пераклад песьні атрымаў назву «Кінь дукат ведзьмару».
У сэрыяле гэта выглядала так: