У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што мумжчыну асудзілі за нібыта абразы, выказаныя ў інтэрнэце адрас начальніка Наваградзкага РАУС Руслана Хамко і начальніка АУР Паўла Валенцюкевіча.
Паводле праваабаронцаў, фігуранта справы асудзілі і спагналі зь яго грошы ў якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды.
Кампэнсацыю міліцыянты патрацілі на падарунак навучэнцам спэцыяльнай школы-інтэрната — купілі трэнажор.
Заснавальніка арт-вёскі «Чырвоны Кастрычнік» асудзілі на «хатнюю хімію»
Гомельскі абласны суд асудзіў палітзьняволенага Кірыла Краўцова паводле ч. 1 і 2 артыкулу 361-4 КК (садзейнічаньне «экстрэмісцкай» дзейнасьці) у «справе Гаюна». Як стала вядома «Гомельскай вясне», яму прызначылі 4 гады «хатняй хіміі». Прысуд набыў моц.
Кірыл вядомы як заснавальнік унікальнай арт-вёскі «Чырвоны Кастрычнік» у Рэчыцкім раёне. Там ён жыў, займаўся рамесьніцтвам, арганізаваў сваю ганчарную вытворчасьць, ладзіў фэсты, творчыя сустрэчы. Разам з сябрамі-энтузіястамі Кірыл выкупіў некалькі будынкаў у вёсцы, выратаваў яе ад зьнікненьня, арганізаваў эка-паселішча.
Кірыла затрымалі ў чэрвені. На волі ў яго засталіся жонка і непаўналетнія дзеці.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» ініцыятыву «Да зораў»
Алесь Чумакоў, архіўнае фота
Адпаведнае рашэньне было прынятае КДБ 17 сьнежня.
Паводле ведамства, дачыненьне на ініцыятывы маюць Сямён Малашэнкаў і Аляксандар Чумакоў.
Вядома, што Аляксандар — гусьляр гурта «Стары Ольса», піша «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арыштавалі гусьляра Алеся Чумакова, — «Наша Ніва»Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 23 чалавекі
- Аляксандр Бігель
- Уладзіслаў Горскі
- Валерый Залівака
- Павел Іваноў
- Уладзімір Ісаеў
- Мікалай Ішчук
- Раман Канцавы
- Аляксандр Караткевіч
- Уладзімір Леасевіч
- Уладзіслаў Макарэвіч
- Валерый Пазнякевіч
- Віталь Петручук
- Дзяніс Пяткевіч
- Сяргей Салаш
- Валерый Сахарчук
- Сяргей Сікорскі
- Яўген Сіцько
- Сяргей Стрыбульскі
- Вадзім Сычугоў
- Юрый Храмееў
- Ігар Чарпакоў
- Павел Шарко
- Уладзіслаў Якубоўскі
Цяпер у Беларусі 1124 палітычныя вязьні, пра якіх ведаюць праваабаронцы «Вясны». Паводле праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, палітвязьняў 1167. Розныя ініцыятывы выкарыстоўваюць розныя крытэры ўлучэньня ў сьпіс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 сьнежня: ляўрэата конкурсаў вакалістаў адправілі ў калёнію за ўдзел у пратэстахЯк рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае ярлык «экстрэмізму», каб душыць свабоду слова і змагацца з палітычнымі апанэнтамі
Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і сілавога здушэньня агульнанацыянальных пратэстаў аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў сыстэматычна выкарыстоўваць антыэкстрэмісцкае заканадаўства для барацьбы з іншадумствам, ліквідацыі незалежных мэдыя і перасьледу палітычных апанэнтаў.
Улады заблякавалі сайты незалежных мэдыя і спынілі публікацыю непадкантрольных друкаваных выданьняў, пазбавілі акрэдытацыі журналістаў іншаземных мэдыя і разграмілі офісы самых уплывовых СМІ. Сотні беларускіх рэпартэраў прайшлі праз арышты, дзясяткі застаюцца ў турмах. Усе незалежныя мэдыя, якія асьвятляюць грамадзка-палітычны парадак дня ў Беларусі, цяпер працуюць выключна з-за мяжы.
Ад 2021 году ўлады пачалі масава абвяшчаць вэб-сайты і асобныя ўліковыя запісы ў сацыяльных сетках незалежных мэдыя, палітычных і грамадзкіх арганізацый, ініцыятыў і проста блогераў «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а іх аўтараў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» — часта без судовага разгляду.
Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі. На дадзены момант у сьпісе на 1469 старонках пералічаны тысячы «экстрэмісцкіх матэрыялаў», за выкарыстаньне якіх прадугледжаная адказнасьць. У сьпісе — сайты, тэлеграм-каналы, акаўнты, старонкі ў сацыяльных сетках, відэаролікі і артыкулы ў інтэрнэце, маркі, значкі, CD-дыскі, а таксама кнігі, у тым ліку мастацкія.
На канец 2024 году больш за 6500 онлайн-рэсурсаў былі забароненыя такім чынам. За любое ангажаваньне з уключанымі ў экстрэмісцкі сьпіс рэсурсамі — ці гэта «падабайка», ці камэнтар, ці падпіска на канал — у Беларусі пагражае крымінальная адказнасьць. Удзел у «экстрэмісцкім фармаваньні» можа карацца турэмным зьняволеньнем да 10 гадоў.
Ужо тысячы беларусаў прайшлі праз штрафы, арышты і турэмнае зьняволеньне за «экстрэмізм».
Паводле ацэнкі Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, улады Беларусі «выкарыстоўваюць ярлык „экстрэмізм“ для падаўленьня іншадумства, адвольна клясыфікуючы дзеяньні, апісаныя як распаўсюд ілжывай інфармацыі, абразу службовых асобаў, дыскрэдытацыю інстытутаў, арганізацыю масавых беспарадкаў, заклікі да санкцый і распальваньне сацыяльнай варожасьці, як „экстрэмісцкія“, якія падлягаюць крымінальнаму перасьледу».