Ужо сёньня: перастаў існаваць СССР

Падпісаньне Алма-Ацінскіх пагадненьняў

Падзеі 21 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

21 сьнежня 1991 году кіраўнікі 11 былых савецкіх рэспублік у Алма-Аце прынялі Дэклярацыю аб утварэньні Садружнасьці незалежных дзяржаваў і канстатавалі спыненьне існаваньня СССР. Такім чынам падпісаныя раней Белавескія пагадненьні былі пацьверджаныя фактычна. Да Беларусі, Расеі ды Ўкраіны далучыліся іншыя былыя савецкія рэспублікі – з выняткам Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі.

Таксама ў гэты дзень

1846 — шатляндзкі хірург Робэрт Лістан правёў першую ў Эўропе апэрацыю з анэстэзіяй.

1898П’ер і Марыя Кюры адкрылі радый.

Марыя Кюры, Парыж, 1925

1913 — у нью-ёрскай газэце надрукавалі першую ў гісторыі крыжаванку.

1918 — са згоды Рады дзяржаўнай абароны Літвы быў утвораны першы Горадзенскі беларускі полк.

1937 — вечарына знаёмства двух галоўных паэтаў Заходняй Беларусі Натальлі Арсеньневай і Максіма Танка. Адбылася ў Вільні на кватэры інжынэра Антона Нэканды-Трэпкі пры ўдзеле лідэраў беларускай інтэлігенцыі: Антона Луцкевіча, Пётры Сергіевіча, Станіслава Станкевіча, Янкі Шутовіча, Рыгора Шырмы. Арсеньнева і Танк мелі цалкам розныя погляды і пры тым высока цанілі адно аднога, аднак зблізіць іх пазыцыі не ўдалося. Тым ня менш, вечарына ўвайшла ў гісторыю як унікальны прыклад культурнай самаарганізацыі беларусаў.

1943 — створаная Беларуская цэнтральная рада на чале з Радаславам Астроўскім.

1958 Шарля дэ Голя выбралі прэзыдэнтам Францускай Рэспублікі.

Шарль дэ Голь

2007 — да Шэнгенскага пагадненьня далучыліся 9 краінаў Эўразьвязу — Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славаччына, Славенія, Вугоршчына і Мальта.

2022 — у Вільні адкрылі мурал з выявай Алеся Бяляцкага

У гэты дзень нарадзіліся

1796 Тамаш Зан, паэт, удзельнік вызвольнага руху, сябра Таварыства філяматаў.

Тамаш Зан, карціна Валенція Ваньковіча

1879 Ёсіф Сталін, савецкі дыктатар.

1890 Мікалай Аладаў, кампазытар, пэдагог, адзін з арганізатараў і першых выкладнікаў Беларускай кансэрваторыі і Беларускага музычнага тэхнікуму.

1934 Іван Чыгрынаў, беларускі празаік, драматург, перакладнік, публіцыст. У 1994-м Чыгрынаў атрымаў званьне народнага пісьменьніка Беларусі.


Іван Чыгрынаў. 1980-я гг. Фота Анатоля Каляды. З фондаў БДАМЛМ

1967Міхэіл Саакашвілі, прэзыдэнт Грузіі з 2004 па 2013 год.

1971 Аляксандар Памідораў, музыка, аўтар песень, журналіст.

Аляксандар Памідораў

У памяці

1375 Джавані Бакача, італьянскі пісьменьнік, аўтар «Дэкамэрону».

1911 Фёдар Леантовiч, гісторык ВКЛ.

1940 Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амэрыканскі пісьменьнік.

1981Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі опэрны сьпявак, саліст La Scala, пэдагог.

Міхась Забэйда-Суміцкі, 1972

1989Сэм’юэл Бэкет, ірляндзкі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў тэатру абсурду, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1969 году.

Сэм'юэл Бэкет на рэпэтыцыі спэктаклю "У чаканьні Гадо"