Пра гэта Свабодзе паведаміў грузінскі журналіст Коба Ліклікадзэ, які наведаў гэтае месца з нагоды 35-годзьдя з дня заснаваньня Нацыянальнай гвардыі Грузіі.
Гэта Плошча Герояў (Gmirta Moedani) у Тбілісі, дзе знаходзіцца мэмарыял з імёнамі больш за 4000 загінулых за незалежнасьць Грузіі, у тым ліку падчас расейскай-грузінскай вайны 2008 года, а таксама падчас акупацыі Расеяй Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Як паведаміў Свабодзе праваабаронца Раман Кісьляк, які жыве ў Грузіі, партрэты ўсталявалі прадстаўнікі беларускай дыяспары са згоды грузінскага боку.
«Як толькі рабілася вядома пра гібель беларуса, ставіўся партрэт. Спачатку гэтыя партрэты ставіліся каля парлямэнту на праспэкце Руставелі. Перад новым 2023 годам партрэты перанесьлі на плошчу Герояў. Яны хутка выгаралі. А 24 сакавіка 2023 года перад 105-й гадавінай БНР была зроблены плястыкавы стэнд», патлумачыў праваабаронца.
Беларусы, якія змагаліся за Ўкраіну, у Тбілісі на Алеі Славы
Нацыянальная гвардыя Сіл абароны Грузіі 20 сьнежня адзначае 35-гадовы юбілей зь дня заснаваньня. Нацыянальная гвардыя зьяўляецца першым афіцыйным воінскім падразьдзяленьнем, якое стварылі пасьля выхаду Грузіі са складу Савецкага Саюза 20 сьнежня 1990 году. На яе аснове фармаваліся і разьвіваліся Сілы абароны Грузіі.