Як паведаміла выданьне Most, пракуратура спрабуе высьветліць, як беларус трапіў на вайсковы абʼект.
У матэрыяле польскага выданьня TV Repulbika адзначаецца, што позна ўвечары 23 лістапада на тэрыторыі аб’екта заўважылі трох староньніх асобаў. Патруль змог затрымаць толькі аднаго зь іх — грамадзяніна Беларусі.
Мужчына быў пʼяны, сьцьвярджаў, што заблукаў і ня ведаў, што знаходзіцца на вайсковым абʼекце.
На тэлефоне затрыманага знайшлі фота марскога порту, а таксама сьляды, якія могуць сьведчыць пра тое, што мужчына шукаў нейкую пасылку. Невядома, як ён увайшоў на тэрыторыю вайсковай базы — сьлядоў, якія паказваюць на яго шлях, не знайшлі.
Інфармацыю аб інцыдэнце перадалі спэцслужбам краіны.
Расьсьледаваньне вядзе раённая пракуратура Гдыні.
У Міністэрстве абароны і спэцслужбах пакуль не камэнтуюць тое, што адбылося. Прэсавы сакратар акруговай пракуратуры ў Гданьску паабяцаў паведаміць падрабязнасьці пазьней.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы затрымалі трох беларусаў, якіх вінавацяць у працы на замежныя спэцслужбы