Як паведамілі ў Міністэрстве культуры, цяпер статус гістарычна-культурнай каштоўнасьці мае «Традыцыйная тэхналёгiя бандарных вырабаў ў Глускiм раёне Магiлёўскай вобласьцi» .
Бандарныя вырабы — гэта драўляныя ёмістасьці і посуд (бочкі, кадкі, вёдры, кублы, дзежкі і г.д.), якія выраблялі майстры-бондары з драўляных клёпак, сьцягваючы іх абручамі, з выкарыстаньнем адмысловых інструмэнтаў. Яны служылі для захоўваньня вадкасьцяў, збожжа, прадуктаў, для заквашваньня і ў побыце.
Апроч бандарнай традыцыі, статус атрымалі некалькі дэкаратыўных керамічных пано ў гатэлі «Плянэта» ў Менску — «Садаўніцы», сэрыя з васьмі пано «Поры году», а таксама паліптых зь сямі пано «Жыта», «Мірскі замак», «Неба», «Беларусь», «Сынковіцкі замак», «Лён» і яшчэ сем пано бяз назвы.
Адно з дэкаратыўных керамічных пано ў гатэлі «Плянэта», што атрымала статус гістарычна-культурнай каштоўнасьці
«Гэта першы выпадак, калі прызналі ўвесь комплекс працаў. [...] Такіх працаў засталося няшмат», — адзначылі ў суполцы Belarusian Soviet Monumental ART і нагадалі, што аналягічныя работы ёсьць яшчэ ў аптэках у Барысаве і ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Неглюбскую тэкстыльную традыцыю ўключылі ў сьіпс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Расказваем, хто мае неглюбскія кашулі