Паводле дадзеных Міністэрства лічбавізацыі Польшчы, ад студзеня да сьнежня 2025 году ў краіне нарадзілася 18 170 дзяцей, адзін з бацькоў якіх — іншаземец. Беларусы ў гэтай статыстыцы займаюць другое месца пасьля ўкраінцаў, піша газэта Rzeczpospolita.
Калі ў 2020 годзе ў Польшчы зьявіліся на сьвет 10 720 такіх дзяцей, то ў 2022-м лічба рэзка вырасла і дасягнула 19 750 дзяцей. У 2023-м такіх дзяцей было ўжо 20 770, а летась — лёгкае зьніжэньне, у замежных грамадзян нарадзілася ў Польшчы 19 730 дзяцей.
Першае месца сярод бацькоў-іншаземцаў апошнія пяць гадоў стала займаюць украінцы. На іншых месцах — перастаноўкі.
Калі ў 2020-м у тройку ўваходзілі італьянцы і брытанцы, то з 2021 году на другое месца выйшлі беларусы, якія пачалі масава міграваць у суседнюю краіну пасьля пратэстаў і рэпрэсій, што пайшлі ім наўздагон.
З 2024 году трэцяе месца займаюць грамадзяне Турэччыны, якія таксама пакідаюць радзіму і пераяжджаюць у Польшчу з эканамічных і палітычных прычынаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы — у лідэрах па іпатэчных крэдытах у Польшчы