Разнос Лукашэнкі, скандал з Бабарыкам, дзе ж «Арэшнік»

Віктар Бабарыка, Аляксандар Лукашэнка. Каляж.

Выступаючы на Ўсебеларускім народным сходзе Лукашэнка адрэагаваў на расьсьледаваньне Свабоды пра лякацыю расейскага «Арэшніка». Ён зьняпраўдзіў тое, чаго мы не сьцьвярджалі.

Пра гэта раскажа ў эфіры «ПіКу Свабоды» аўтар расьсьледаваньня. У нашым выпуску мы таксама пагаворым з палітолягам Аляксандрам Фрыдманам пра вызваленьне 123 палітвязьняў і з журналістам Аляксандрам Атрошчанкавым пра заявы Лукашэнкі на УНС.

Фрыдман: Лукашэнкаўскі выступ быў досыць эмацыйны. Адказы Лукашэнкі на пытаньні, хаця і падрыхтаваныя, гэта экспромты. Яны паказваюць сьветапогляд гэтага чалавека, як ён у дадзены момант глядзіць на сьвет. У сваёй прамове ён намагаўся данесьці, што УНС – гэта сход пераможцаў. Ён хацеў падкрэсьліваць посьпехі, гэтым разам гэтага было сапраўды шмат. Але было заўважна, што яго па-ранейшаму перасьледуе 2020 год. Гэта Лукашэнку не адпускае, фармуе ягоны сьветапогляд і рэпрэсіўны курс. Усё было з выступу зразумела, што ён упэўнены ў курсе і ніякай адлігі, нават мінімальнай, ня будзе.

0:00 Лукашэнка адрэагаваў на расьсьледаваньне Радыё Свабода
6:15 Вызваленьне палітвязьняў: чаму Ўкраіна
10:00 Прыезд у Варшаву і Вільню. Дапамога валянтэраў
15:00 Розны Бабарыка: адказы Золкіну і Зяленскаму
20:45 УНС і выступ Лукашэнкі. Што ў яго за пляны для краіны
38:24 Мікалай Статкевіч – «Чалавек Свабоды – 2025»
40:15 Анджэй Пачобут атрымаў Прэмію Сахарава

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Your browser doesn’t support HTML5

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.