Узмацніліся праверкі беларусаў на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу, — «Вясна»

Ілюстрацыйнае фота

На мяжы Беларусі з Польшчай ужо трэці дзень працягваюцца масавыя допыты беларусаў, якія едуць дадому аўтобусамі, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Як пішуць людзі ў памежных чатах, дапытваюць амаль усіх: студэнтаў (у тым ліку непаўналетніх), людзей з замежнымі дазволамі на жыхарства, тых, хто даўно ня быў у Беларусі.

Праваабаронцы «Вясны» таксама маюць інфармацыю пра ўзмоцненыя допыты беларусаў — адпраўляюць «на размову» нават тых, хто ня быў у краіне ўсяго некалькі тыдняў. У адным выпадку на допыты адправілі амаль палову аўтобуса.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што Бяляцкі расказаў пра турму, вайну, Нобэлеўскую прэмію і будучыню Беларусі. Поўны тэкст інтэрвію Свабодзе