Як паведаміў Позірк, паводле Сяргея Будкіна, самы небясьпечны трэнду у галіне культуры — засільле расейскага культурнага прадукту.
«Культурная прастора сёньня складаецца з 95 працэнтаў расейскіх прадуктаў, — адзначыў Будкін. — Расейская прысутнасьць дамінуе ў музыцы, літаратуры, кіно, шоў-бізнэсе. Незалежныя беларускія ініцыятывы фактычна выключаныя з афіцыйнага поля. Але добрае ў тым, што людзі разумеюць, калі ім нешта навязваюць. Прыклад — нядаўняе скасаваньне беларускіх канцэртаў расейскага сьпевака Шамана праз слабы попыт на квіткі».
155 чалавек, зьвязаных з культурай, цяпер у зьняволеньні
Яшчэ адна рыса году ў сфэры культуры, паводле кіраўніка БРК, — захаваньне татальнага дзяржаўнага кантролю:
«Нічога не мяняецца ўжо пяць гадоў. Мы канстатуем працяг перасьледу за вальнадумства, за інтэлектуальны пратэст. Вялікія турэмныя тэрміны даюць за творчасьць», — сьцьвярджае Будкін.
Як прыклад Будкін прывёў сытуацыю з гуртам Tor Band і фронтмэнам гурту «Палац» Алегам Хаменкам.
«Мы ўсе спадзяемся, што музыканты выйдуць на волю з чарговай хваляй вызваленьня. Усяго 155 чалавек, зьвязаных з культурай, сёньня знаходзяцца ў зьняволеньні», — падкрэсьліў Будкін.
Ёсьць жаданьне адрозьнівацца ад расейцаў
Паводле Сяргея Будкіна, у краіне захаваўся запыт на «нацыянальна арыентаваны прадукт». Актывіст мае на ўвазе рамёствы, фальклёр, этнаграфію. Як прыклады такой дзейнасьці Будкін назваў натхняльныя імпрэзы на Купальле або Каляды, у тым ліку дзіцячыя.
«Варта адзначыць рост зацікаўленасьці бізнэсу ўнутры Беларусі да беларускамоўнага прадукту, бо ёсьць жаданьне адрозьнівацца ад расейцаў. Гэта прыемная пазытыўная тэндэнцыя», — падкрэсьліў Сяргей Будкін.
У рамках апошняга дасьледаваньня, зазначыў кіраўнік БРК, удалося падлічыць колькасьць зарэгістраваных і незарэгістраваных культурных ініцыятываў па абодва бакі мяжы — іх 115.
«Вядома, у Беларусі арганізацыі пераважна працуюць у паўпадпольных умовах. Пасьля разгрому грамадзянскай супольнасьці ў 2021 годзе легальных арганізацыяў застаецца вельмі мала», — мяркуе Сяргей Будкін.
Беларуская культура шукае новых шляхоў існаваньня і выжываньня, у тым ліку з дапамогай закрытых і паўзакрытых фарматаў, заявіў у онлайн-дыскусіі старшыня Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арлоў, Ластоўскі, Муракамі й энцыкляпэдыі для падлеткаў. Якія кнігі ў Беларусі прызнаюць «экстрэмісцкімі» і хто гэта робіць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавалі прэмію для выбітых дзеячаў старэйшага пакаленьня, што апынуліся ў выгнаньні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі ПЭН стварыў сайт пра забароненыя ўладамі Беларусі кнігі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заблякавалі найбуйнейшы музычны партал TuzinFM з 21-гадовай гісторыяй