Візавыя цэнтры Польшчы ў Беларусі спынілі прыём дакумэнтаў

Беларускі пашпарт, ілюстрацыйнае фота

Абяцаюць, што гэта часовыя захады ў сувязі са сьвятамі.

Візавыя цэнтры Польшчы ў Беларусі, якія абслугоўвае кампанія VFS Global, з 19 сьнежня спыняць прыём візавых заяваў. Гэты рэжым працягнецца да 6 студзеня 2026 году і зьвязаныя са сьвятамі.

Як зазначаецца на сайце апэратара, у названы пэрыяд візавыя цэнтры будуць адкрыты ў працоўныя дні выключна для выдачы пашпартоў і даваньня кансультацый.

Выдача пашпартоў будзе зьдзяйсьняцца з 11:00 да 13:00 ва ўсіх цэнтрах VFS Global у Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Махляры знайшлі яшчэ адзін спосаб выманьваць грошы ў беларусаў, прапануюць дапамогу ў атрыманьні візаў


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску адкрылі візавы цэнтар Кіпру