«У 2025 годзе работа Міністэрства абароны вялася ва ўмовах жорсткіх фінансавых абмежаваньняў, зьвязаных з магчымасьцямі фэдэральнага бюджэту. У той жа час вядзеньне баявых дзеяньняў прывяло да павелічэньня ваенных выдаткаў. [...] Агульныя выдаткі Міністэрства абароны ў 2025 годзе склалі 7,3% ад ВУП», — заявіў Андрэй Белавусаў на калегіі ведамства.
Паводле яго, 60% выдаткаў вылучалі на дзяржаўныя кантракты.
Расейская служба Радыё Свабода ўдакладніла, што згодна з прагнозам Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі аб’ём ВУП у 2025 годзе складзе 217,3 трыльёна рублёў. Адпаведна, выдаткі на вайну з Украінай можна ацаніць у 11,1 трыльёна рублёў.
Згодна з фэдэральным бюджэтам, у 2025 годзе агульныя выдаткі на «нацыянальную абарону» былі заплянаваныя на ўзроўні 13,5 трыльёна рублёў, зь якіх 82% былі зьвязаныя беспасярэдне з вайной ва Ўкраіне.
У той жа час спраўдзіць лічбы ваенных выдаткаў Расеі цяпер немагчыма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнікі МЗС краін NATO адрэагавалі на заявы Пуціна аб гатоўнасьці да вайны з Эўропай