Праект Kolobike пачаў працаваць у Менску ў ліпені 2019 года. Паступова праект пашырыўся і пачаў працаваць у васьмі гарадах Беларусі.
На гандлёвай пляцоўцы «Куфар» зьявілася аб’ява аб продажы ровараў без GPS-трэкераў ад беларускага пракатнага сэрвісу Kolobike.
Пра гэта паведаміла дзяржаўнае выданьне «Мінская праўда». Прадстаўнікі кампаніі гэтыя зьвесткі журналістам выданьня пацьвердзілі. Рашэньне зьвязанае з будучай рэарганізацыяй ці нават магчымым закрыцьцём сэрвісу, піша «Мінская праўда».
Па словах прадстаўніка кампаніі, ровары саступілі месца электрасамакатам, таму ў наступным сэзоне сэрвіс альбо зьменіць фармат, альбо можа закрыцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Роварная кампания Kolobike дапаможа фінанасава пацярпелым на мірных акцыях ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Kolobike пачаў выкарыстоўваць беларускую мову ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Kolobike закрылі сэзон і расказалі, колькі паездак зрабілі карыстальнікі