Тэнісістка зь Беларусі завяршыла 2025 год на першым месцы ўсясьветнага рэйтынгу і атрымала ўзнагароду найлепшага гульца году, паведаміла агенцтва Reuters з спасылкай на Ўсясьветную тэнісную асацыяцыю.
Арына Сабаленка ў 2025 годзе пацьвердзіла свой тытул на Адкрытым чэмпіянаце ЗША, яна была лідэрам туру ў колькасьці перамог у матчах і тытулах і дайшла да дзевяці фіналаў. Заняла другое месца на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і «Ралян Гарос», а таксама дайшла да паўфіналу Ўімбэлданскага турніру.
Летась беларуская тэнісістка ўжо была ўладальніцай узнагароды найлепшага гульца году ад Усясьветнай тэніснай асацыяцыі (WTA Player of the Year award) пасьля таго, як здабыла два тытулы Вялікага Шалому і завяршыла 2024 год на першым месцы ў рэйтынгу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арына Сабаленка другі год запар перамагла на US Open ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арына Сабаленка перамагла на прэстыжным турніры ў Маямі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арына Сабаленка перамагла ў прэстыжным турніры ў Брысбэне