ЗША часткова зьнялі санкцыі з калійных прадпрыемстваў Беларусі

Беларуськалій

Гэта адбылося празь некалькі дзён пасьля вызваленьня групы з 123 палітвязьняў.

Міністэрства фінансаў ЗША выдала ліцэнзію на транзакцыі з трыма прадпрыемствамі.

Гэта ліцэнзіі зь

  • Беларуськаліем,
  • Беларускай калійнай кампаніяй,
  • даччынай структурай БКК ва Ўкраіне «Аграрозквіт»

Раней сёньня стала вядома, што Эўрапейская рада ўхваліла новыя санкцыі супраць Беларусі ў адказ на гібрыдныя атакі на Літву.

Да таго старшыня Камітэту замежных справаў Сейму Літвы сацыял-дэмакрат Рэмігіюс Мотузас адзначаў, што Эўропа і канкрэтна Літва наўрад ці пагодзяцца на зьняцьце санкцый.

Літва прыпыніла транзыт беларускіх калійных угнаеньняў з 1 лютага 2022 году пасьля таго, як ЗША ўвялі санкцыі супраць найбуйнейшага беларускага вытворцы калійных угнаеньняў «Беларуськалій».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гандаль людзьмі і каліем: як Лукашэнка выкарыстоўвае вызваленьне палітвязьняў