Гурт Relikt выпусьціў апошнюю песьню з будучага альбому

Музыкі гурта Relikt

Кліп на песьню, якая называецца «Лоск».

Музычны гурт Relikt на сваёй старонцы ў Х (былы Twitter) паведаміў пра выпуск новай песьні. Гэта кампазыцыя «Losk», якая стала апошняй у альбоме, які неўзабаве будзе апублікаваны.

Музыкі гурта Relikt, як і дзясяткі іншых беларускіх творцаў, мусілі пакінуць радзіму праз палітычны перасьлед, які ў вялікай ступені закрануў і творцаў мастацтва.

Ужо за мяжой калектыў запісаў шэраг песень і рыхтуецца да выданьня альбому. Напрыклад, у 2024 годзе гурт запісаў песьню «Biełaruś maja», што зьяўляецца перапрацоўкай вядомай у выкананьні барда Сяржука Сокалава-Воюша песьні «Аксамітны летні вечар».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гурт Relikt запісаў кліп на вядомую песьню Сяржука Сокалава-Воюша


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мусіш сам быць і аўтарам, і прадусарам, і візажыстам, і стылістам». Як у 17 гадоў выдаць 2 альбомы. Гутарка зь Юстынай Карпіловіч