У Белавескай пушчы распусьціліся першацьветы. Фота

У сьнежні распусьцілася ветраніца

У Нацыянальным парку «Белавеская пушча» ў пачатку сьнежня распусьцілася ветраніца, якую ў Беларусі яшчэ называюць курасьлепам, анэмонай, белымі пралескамі і канапелькай.

«Залішне высокія тэмпэратуры ці іх ваганьне выклікае парушэньне пэрыяду спакою ў расьлін, што ў выніку прыводзіць да нясвоечасовага раскрыцьця пупышак, цьвіценьня і зьяўленьня лісьця», — адзначылі ў аддзеле аховы лесу і лясной гаспадаркі.

Сёлета ў пачатку сьнежня ў Беларусі фіксавалі рэкорды цяпла, якія абнавілі гістарычныя максымумы 80-гадовай даўніны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за апошнія тры дні тэмпэратура паветра пабіла рэкорд 80-гадовай даўніны