«Мы прымем як мінімум дваіх выдатных дзеячаў дэмакратычнага руху Беларусі, бо мы зацікаўленыя ў тым, каб гэты дэмакратычны рух, нават калі ён павінен разьвівацца за межамі краіны, быў узмоцнены», — сказаў Аляксандар Добрынт у інтэрвію тэлеканалу ARD, паведаміла выданьне Deutsche Welle.
На пытаньне, пра каго менавіта гутарка, кіраўнік МУС Нямеччыны адказаў, што гэта будуць Марыя Каслесьнікава і Віктар Бабарыка, «якія адыгралі вялікую ролю ў дэмакратычным руху» і нядаўна былі вызваленыя зь беларускай турмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 123 палітычных зьняволеных. Сьпіс з прозьвішчамі 121 вызваленага13 сьнежня пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коўлам вызвалілі 123 чалавекі — палітычных зьняволеных. 114 вызваленых вывезьлі ва Ўкраіну. 9 вызваленых — у Літву.
У калёніях, турмах і сьледчых ізалятарах Беларусі трымаюць больш за 1100 чалавек, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі зьняволенымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спробы вырваць Беларусь з арбіты Масквы не спрацуюць». Палітоляг Марозаў — пра абмен палітвязьняў на скасаваньне санкцыяў