«Мы бачым захады па падрыхтоўцы і разгортваньні балістычнай ракеты сярэдняй далёкасьці „Арэшнік“ на тэрыторыі Беларусі. Расея і Беларусі будуць вайсковыя аб’екты для пускавой устаноўкі, сыстэм назіраньня і сувязі, што зьяўляюцца элемэнтамі сыстэмы „Арэшнік“. Аднак, па стане на цяпер, гэтыя захады яшчэ не рэалізавалі», — працытавала Алега Івашчанку агенцтва «Укрінформ».
Паводле яго, фізычна Расея можа разьмясьціць пускавую ўстаноўку ў Беларусі. Але без завяршэньня будаўніцтва іншых элемэнтаў яна будзе выконваць толькі ролю макету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве заявілі аб зьнішчэньні комплексу «Арэшнік» і просяць Эўропу адрэагаваць на іх разьмяшчэньне ў БеларусіАлег Івашчанка перакананы, што нават у выпадку разьмяшчэньня «Арэшніка» на тэрыторыі Беларусі Менск ня будзе мець правоў і паўнамоцтваў на яго выкарыстаньне. Гэтая сыстэма будзе знаходзіцца ў адзінай сыстэме кіраваньня ракетных войскаў стратэгічнага прызначэньня Расеі.
У Службе замежнай выведкі Ўкраіны мяркуюць, што разьмяшчэньне «Арэшніка» на беларускай тэрыторыі прадыктаванае жаданьнем узмацніць шантаж Эўропы і эўрапейскіх краін, а таксама захаваць гэты комплекс ад магчымага зьнішчэньня, паколькі разьмяшчэньне гэтага ўзбраеньня ў эўрапейскай частцы Расеі робіць яго законнай мішэньню для Сіл абароны Ўкраіны.
«Разгортваньне „Арэшніка“ на тэрыторыі Беларусі — гэта сродак ціску найперш на ЭЗ і NATO, а не на Ўкраіну. Такі крок дазволіць Расеі расшырыць свае магчымасьці для нанясеньня раптоўнага ўдару па сталіцы любой эўрапейскай сталіцы і значна зьменшыць час падлёту ракет у параўнаньні з запускам з палігону „Капусьцін Яр“», — падкрэсьліў Алег Івашчанка.
Улады Беларусі пэрыядычна заяўляюць, што расейскі комплекс «Арэшнік» будзе разьмешчаны ў Беларусі да канца 2025 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эйсмант: «Арэшнік» будзе пастаўлены на баявое дзяжурства ў Беларусі ў сьнежні