Місія Коўла. У чаканьні вызваленьня вялікай групы палітвязьняў

Вызваленьне палітвязьняў. Спэцпасланьнік ЗША па Беларусі Джон Коўл. Ілюстрацыйны каляж.

Пра што дамовіўся Коўл з Лукашэнкам? Калі чакаць вызваленьня новай групы палітвязьняў? Як будзе арганізаваная дапамога ім? Як зьвязаныя вызваленьні палітвязьняў і дазвол Міжнароднага Алімпійскага камітэту праводзіць спаборніцтвы ў Беларусі?

Абмяркоўваем у жывым эфіры з аналітыкам Свабоды Юрыем Дракахрустам. Госьці эфіру — Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Вольга Зазулінская, выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін, адзін зь лідэраў фракцыі «Беларусы» у Каардынацыйнай Радзе Андрэй Ягораў.

Тут фрагмэнт

– Аляксандар Лукашэнка сустрэўся са спэцпасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коўлам. Вядома, што адміністрацыя прэзыдэнта Дональда Трампа абмяркоўвае з уладамі Беларусі магчымасьць вызваленьня палітычных зьняволеных. Сустрэча прайшла за зачыненымі дзьвярыма. На момант нашага эфіру яшчэ няма пацьвярджэньня вызваленьня. Юры, ваш прагноз, ваша ацэнка гэтага этапу перамоваў ЗША і афіцыйнага Менску?

– Што тычыцца пэрсаналіяў, я б не хацеў сурочыць, але ў любым выпадку цяперашняя сустрэча – пацьвярджэньне таго, што дыялёг працягваецца, што спадар Коўл, прызначаны спэцпасланьнікам у Беларусі, у Беларусь і прыехаў, а не знаходзіцца за яе межамі і не вядзе перамовы там, што працягваецца кантакт з Аляксандрам Лукашэнкам. Хутчэй за ўсё будуць вызваленыя палітвязьні. Пра гэта сьведчыць рэпліка Лукашэнкі, што, маўляў, мы разумеем, што мы павінны зрабіць крок з нашага боку і мы яго зробім. Нешта будзе зроблена і хутчэй за ўсё гэта будзе вызваленьне вялікай колькасьці і магчыма нейкіх знакавых асобаў. Дай Бог, каб яны былі вызваленыя. Я не выключаю, што адной з тэмаў дыялёгу, ня менш важнай, калі ня больш важнай быў крызіс у беларуска-літоўскіх адносінах. Крызіс трывае, крызіс у пэўным сэнсе эскалюецца. Беларускі бок утрымлівае фуры, літоўскі бок кажа, што мы ўвогуле можам забраць беларускую ўласнасьць. Літва зьвярнулася ў Брусэль па санкцыі. Ня выключана, што спадар Коўл выступіць у дадзеным выпадку нейкім мадэратарам, бо да Злучаных Штатаў так ці інакш апэлююць абодва бакі.

– Вызваленьне якіх знакавых палітвязьняў было б пэўным сыгналам?

– Канешне, вызваленьне Анджэя Пачобута. Гэта ключавы момант у адносінах Беларусі з Польшчай. Я думаю, што аб яго вызваленьні было дасягнутая дамоўленасьць яшчэ да таго, як Польшча адкрыла два памежныя пераходы. Я не хачу сурочыць, но я думаю, што вельмі высокая імавернасьць вызваленьня Анджэя. Што тычыцца іншых, то я бы сказаў, што гэта буйныя фігуры – Калесьнікава, але ў першую чаргу Бабарыка. Калі б быў вызвалены Бабарыка, гэта бы магло памяняць увогуле ўсю канфігурацыю, скажам так, палітычнага лідэрства ў дэмакратычных сілах. Ён быў самым папулярны палітыкам у 2020 годзе. Шматлікія апытаньні, якія праводзіліся да 23-га году, паказвалі, што менавіта ён быў самым і заставаўся самым папулярным, ужо калі сядзеў у турме. Ён – чалавек, які стварыў сетку сваіх прыхільнікаў, важных людзей. І зараз вот тэрмін бабарыканцы ў палітычных колах даволі часта ўжываецца. Гэта пэўныя кола, гэта дзясяткі людзей з пэўным статусам. Вот пра латушкіянцаў мы не чуем, напрыклад, а пра барыканцаў чуем. Прыгадаем яго біяграфію. 20 гадоў працы на «Газпром», што называецца, так ня выкінеш. Я думаю, што з гэтым чалавекам маглі бы размаўляць самыя разныя людзі ў самых розных гарадах сьвету.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.