Хлусьня Эйсмант пра сыноў Лукашэнкі. Тлумачым з Гурневічам

Каляж: Натальля Эйсмант, сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з султанам Аману, Дзьмітры Гурневіч

Лукашэнка раптам зьнік на цэлы тыдзень у Амане. Паездка была такой таямнічай, што нават ягонае атачэньне зразумела: проста замаўчаць гэта не атрымаецца. Давялося тэрмінова тлумачыць Натальлі Эйсмант — але пытаньняў пасьля яе камэнтароў стала яшчэ больш.

Чаму султан Аману не сустракаў Лукашэнку? Чаму на перамовах нечакана зьявіліся ягоныя сыны? І навошта дзяржаўная прапаганда стварала вакол усяго гэтага атмасфэру «вялікай інтрыгі»? Тлумачыць журналіст Дзьмітры Гурневіч.

«Тлумачым з Гурневічам»

Штотыдзень журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч выкрывае фэйкі і маніпуляцыю прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі і расейскіх СМІ.

Крок за крокам мы аналізуем факты, з усьмешкай разьбіраем дэзынфармацыю і паказваем, што насамрэч адбываецца.

Місія Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі. Першая неабходная ўмова дэмакратыі — гэта добра інфармаванае грамадзтва.

У праекце «Тлумачым з Гурневічам» мы заахвочваем нашу аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасьць і не прымаць на веру без належнага аналізу.

Як глядзець на YouTube

Новыя выпускі праекту выходзяць кожны тыдзень.

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Радыё Свабода», каб не прапусьціць ніводнага відэа.