Інфляцыя ў Беларусі расьце, па-ранейшаму даражэюць прадукты і паслугі

Камароўскі рынак у Менску. Архіўнае фота

Інфляцыя ўжо вышэйшая за прагнозны паказьнік на гэты год, ухвалены ўрадам Беларусі, — 5 працэнтаў.

Як паведамляе Белстат, цэны ў Беларусі з пачатку году павысіліся на 6,5%.

Працягваюць даражэць харчовыя тавары — за месяц падаражэлі на 0,8%, а з пачатку году — на 8,1%. Фактычна спыніўся рост цэн на паслугі — за месяц яны падаражэлі на 0,1%, але з пачатку году цэны на іх вырасьлі на 7,7%.

Стрымлівае інфляцыю больш марудны рост цэн на прамысловыя тавары — з пачатку году яны падаражэлі на 2,8%, а за месяц толькі на 0,02%.

Паводле прагнозаў ураду, інфляцыя сёлета мела скласьці ня больш за 5%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як «зьнішчаная» Літва пераўзыходзіць «квітнеючую» Беларусь у сацыяльна-эканамічным разьвіцьці. Інфаграфіка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі расьце інфляцыя. Што ў кастрычніку падаражэла найбольш