Пэдагогі ў Беларусі будуць праходзіць псыхалягічнае тэставаньне

Школа ў Менску. Архіўнае фота

З 17 студзеня 2026 года ўсіх кандыдатаў на педагагічныя і выхаваўчыя пасады ў Беларусі чакае абавязковая псыхалягічная ацэнка.

Пастанова ураду Беларусі № 706 на гэты конт апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Псыхалягічная ацэнка абавязковая для будучых і дзейных пэдагогаў, выкладчыкаў фізкультуры і спорту, кандыдатаў на любыя пасады, дзе ёсьць выхаваўчыя функцыі і сталая праца зь дзецьмі.

У пастанове ўраду сярод іншага зазначана, што гутарку будзе праводзіць псыхоляг або пэдагог-псыхоляг навучальнай установы з прымяненьнем кампутарнай тэхнікі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уцёкі ад таварыша маёра. Гісторыя беларускай сям’і, якая зьехала за мяжу ад дзяржаўнай ідэалёгіі ў школах