Пра гэта паведамляе DW.
Міністры ўнутраных справаў дзяржаваў Эўрапейскага зьвязу заявілі, што іх краіны маюць намер яшчэ больш узмацніць жорсткасьць правілаў наданьня прытулку на сваёй тэрыторыі. Сёньня яны ўзгаднілі дзьве меры: перагляд канцэпцыі так званых бясьпечных трэціх краінаў і ўвядзеньне агульнага сьпісу бясьпечных краінаў паходжаньня, перадае агенцтва EPD.
«Кожны год дзясяткі тысяч людзей прыяжджаюць у Эўропу і просяць прытулку, хоць яны прыбываюць з бясьпечных краінаў», — растлумачыў прынятыя меры Расмус Стоклунд, кіраўнік МУС Даніі, якая цяпер старшынюе ў Радзе Эўропы. Новыя правілы павінныя забясьпечыць больш хуткі і эфэктыўны разгляд справаў аб наданьні прытулку, падкрэсьліў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы распачаўся новы 60-дзённы тэрмін, калі на мяжы з Беларусьсю не прымаюць просьбы пра прытулакГэтыя рашэньні прадугледжваюць, што ў найбліжэйшай будучыні краіны ЭЗ змогуць лягчэй адхіляць просьбы аб наданьні прытулку людзям з бясьпечных краінаў, якія не ўваходзяць у склад ЭЗ. Пры гэтым наўпроставая сувязь паміж заяўнікам і яго краінай паходжаньня больш не зьяўляецца абавязковай, што дае магчымасьць ствараць так званыя «цэнтры вяртаньня» у трэціх краінах. У выніку асобы, якія шукаюць абароны ў ЭЗ, змогуць быць дэпартаваныя нават у краіны, у якіх раней ніколі не былі, а адхіленыя заяўнікі на прытулак ня змогуць аўтаматычна заставацца ў ЭЗ на час разгляду іх апэляцыяў.
Сфармаваны агульны сьпіс бясьпечных краінаў паходжаньня
Акрамя таго, Эўразьвяз упершыню таксама сфармаваў агульны сьпіс бясьпечных краін паходжаньня. У яго ўваходзяць Эгіпет, Марока, Туніс, Індыя, Косава, Банглядэш і Калюмбія. Краіны-кандыдаты ў чальцы ЭЗ таксама лічацца бясьпечнымі, калі на іх тэрыторыі няма вайны ці сур’ёзных пагрозаў парушэньня правоў чалавека.
Для ўкараненьня прынятых мераў краінам ЭЗ зараз неабходна ўзгадніць канчатковы тэкст законапраекту з Эўрапейскім парлямэнтам.