У сьнежні колькасьць мігрантаў зь Беларусі ў ЭЗ паменшала ў 7 разоў да 2024 году

Мігранты на беларуска-польскай мяжы

39 спробаў незаконнай міграцыі на сваю тэрыторыю зь Беларусі зафіксавалі за першы тыдзень сьнежня суседнія зь Беларусьсю краіны Эўразьвязу.

Пра гэта сьведчыць праведзены інфармацыйным агенцтвам «Позіркам» аналіз зьвестак іх памежных службаў.

Латвія зафіксавала 36 спробаў, Польшча — 3, на мяжы з Літвой спробы яе парушэньня зафіксаваныя не былі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы ня лічаць устойлівай тэндэнцыю да зьніжэньня міграцыйнага ціску зь Беларусі. Буфэрную зону захоўваюць

У параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага года актыўнасьць мігрантаў у статыстычным выражэньні зьнізілася ў 7,3 разу, у параўнаньні зь першым тыднем сьнежня 2023 году — у 4,6 разу.

З пачатку 2025 году суседнія зь Беларусьсю краіны ЭЗ зафіксавалі 42 322 спробы незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыі (Польшча — 28 838, Латвія — 11 877, Літва — 1607). Гэта на 18,2% больш, чым за аналягічны пэрыяд 2024 году, і на 1,9% больш, чым за аналягічны пэрыяд 2023 году (41 533).

Міграцыйны крызіс на межах Беларусі і ЭЗ працягваецца зь вясны 2021 году.